Адразу дзесяць асобаў былі дададзены да спісу палітвязняў у Берасцейскай вобласці. Такім чынам, колькасць тых, хто знаходзіцца за кратамі з палітычных прычнаў у рэгіёне імкнецца да лічбы 300 чалавек.

Спіс палітвязняў павялічыўся адразу на два жыхары горада Бяроза Берасцейскай вобласці. Гэта Ілля Лукашэнка і Анатоль Чурыкаў, якія былі асуджаныя да калоніі, аднак дакладны тэрмін зняволення праваабаронцам не вядомы.
У той жа час у спіс трапіла чатыры жыхары абласнога цэнтру. Кожнаму з жыхароў Берасця прысудзілі паўтара года калоніі і пакуль што трымаюць у СІЗА№ 7. Гаворка ідзе пра Змітра Буланава, Андрэя Качарго, Валерыя Мароза і Сяргея Пятручыка.
Дадаткова ў спіс унесеныя жыхары Берасця, якіх толькі зараз асудзілі за падзеі чатырохгадовай даўніны – гэта Яўген Бычко, Аляксандр Клімашэвіч і Сяргей Нічыпарук. Першыя дзве асобы былі асуджаны да аднаго году калоніі, Нічыпарук – на паўтара года калоніі. Палітвязні знаходзяцца ў СІЗА№7 горада Берасця.
Беларускае Радыё Рацыя






