BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Берасцейшчыне працягваюцца суды за пратэсты 2020 года

На Берасцейшчыне працягваюць судзіць і затрымліваць за пратэсты 2020 года, якія адбыліся адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў. Толькі за апошні тыдзень стала вядома пра дзевяць новых фігурантаў.

У Берасці судзяць жыхароў вобласці за падзеі 2020 года. На лаве падсудных апынуліся: Сяргей Філімонаў, Ігар Варановіч, Аляксандр Штык, Уладзіслаў Піскуновіч, Віталь Гіра, Яўген Мельнічук і Зміцер Постнікаў.

Яны праходзяць па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса або Удзел у масавых беспарадках. Суддзя – Яўген Брэган. Прысуд пакуль што праваабаронцам невядомы.

Таксама днямі былі затрыманыя два жыхара Берасця – Мікіта Мергасаў і Зміцер Жаўнерук. Ім таксама прад’яўляецца ўдзел у жнівеньскіх пратэстах 2020 года.

Беларускае Радыё Рацыя