BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Берасцейшчыне прызналі экстрэмісцкімі 535 крыніц інфармацыі

535 – столькі крыніц інфармацыі на Берасцейшчыне за год было прызнана экстрэмісцкімі судамі Берасцейскай вобласці. Гэта ў разы больш, чым за адпаведныя перыяды пачынаючы з 2020 года, адзначыла праваабаронца:

– Мы паспрабавалі прааналізаваць нейкія тэндэнцыі і заўважылі, што за тры гады, з ліпеня 2020 года, то бок з 2020 па 2023, суды вобласці прызналі 209 матэрыялаў. То бок усяго за год яны напрызнавалі экстрэмісцкімі больш, чым за папярэднія тры гады, нават у паўтары разы.

Магчыма, гэта сведчыць пра тое, што ў вобласці ўсё больш разрастаецца цэнзура, таму забараняюць усё больш матэрыялаў. Але відавочна, што штораз гэтыя маштабы растуць, дадала эксперт у галіне праваабароны.

Беларускае Радыё Рацыя