
Звыш 700 разоў — столькі ў берасцейскай вобласці за апошнія гады напрызнавалі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Рашэнні прымалі мясцовыя суды. У спіс траплялі пераважна суполкі ці персанальныя старонкі ў сацыяльных сетках, а таксама медыя, — распавяла актывістка праваабарончага цэнтру Вясна спадарыня Ганна:
— Гэта як інтэрнэт-рэсурсы: чаты, телеграм-чаты, каналы, вайбер, аднакласнікі і многае іншае. Таксама нешта фізічнае, як кнігі ці нейкія выданні. У прынцыпе, гэтая лічба расце імклівымі тэмпамі, і ў асноўным працэс такі, што суды не самі вырашаюць, што прызнаць, а на працягу 2024 году ім у асноўным прыносілі з пракуратураў мясцовых.
З апошняга — нібы экстрэмісцкімі сталі профіілі ў тык-ток “pozirk_online”, “ded_salik” і “yauhenlatan”, профіль у інстаграм “shalyginblr”.
Беларускае Радыё Рацыя






