BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Берасцейшчыне рэпрэсіі не спыняюцца

За падзеі 2020 году ўсё радзей сустракаецца завядзенне справаў, але надалей праводзяцца як крымінальныя, так і адміністрацыйныя палітычна матываваныя суды. Так выглядае судовы канвеер у Берасцейскай вобласці.

“Значная частка заводзіцца за нібы экстрымізм і пры перасячэнні мяжы,” — распавяла праваабаронца праваабарончага цэнтра “Вясна” спадарыня Ганна:

– Мяркуючы па ўсім, рэпрэсіі не спыняюцца. Адбываюцца ў розных формах. Усё, што было актуальным апошнім часам, працягваецца, — пераслед па адміністрацыйных справах, па крымінальных справах. Сярод крымінальных спраў вялікая справа «Гаюна». На адміністрацыйныя справы людзі трапляюць падчас праверкі іх тэлефонаў на мяжы і не толькі. То бок, у прынцыпе, на жаль, без зменаў.

Станам на сёння, 13 лістапада, у Берасцейскай вобласці 232 палітвязня. З апошняга — стала вядома пра вызваленне шматдзетнай маці з Пружаншчыны Юлі Лаптановіч.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя