BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Берасцейшчыне рэпрэсіі не спыняюцца

Рэпрэсіі не зменшыліся на пачатак 2025 года ў Берасцейскай вобласці. І так будзе як мінімум да канца так званай прэзідэнцкай кампаніі. Аднак пакуль што цяжка прагназаваць, ці спынецца адразу ж судовы канвеер, ці ўсё яшчэ будуць заводзіцца крымінальныя палітычна матываваныя справы за пратэсты 2020 года, – распавяла праваабаронца Праваабарончага цэнтра “Вясна” спадарыня Ганна:

– З рэпрэсіямі, на жаль, усё як і было ў другой палове 2024 года, то бок шмат судоў адміністрацыйных і не менш судоў крымінальных. За гэты час у Берасці чарговую групу пачалі судзіць. У Бярозе адну жанчыну пачалі судзіць. І яшчэ адну групу пачнуць судзіць у Баранавічах.

Разам з тым, агульная колькасць палітвязняў у Берасцейскай вобласці складае каля 260 чалавек, штомесяц прыкладна з дзясятак асобаў прызнаецца новымі палітвязнямі і фактычна столькі ж выходзіць на волю ў сувязі з цалкам адбытым тэрмінам пакарання.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя