
У Берасцейскай вобласці рэпрэсіі не спыняюцца на ні дзень. Сітуацыя не змяняецца, а праўдападобна нават пагаршаецца. Ідуць палітычна матываваныя суды, прызнаюцца новыя палітвязні, – распавяла праваабаронца:
– Усё яшчэ працягваюцца гэтыя палітычныя суды, крымінальныя і адміністрацыйныя. У гэтым плане адбыліся змены, калі раней больш неяк па раёнах людзей за інтэрнэт-паведамленні судзілі, то ў апошнія пару месяцаў масава вярнуліся да крымінальных спраў за тое, што людзі выходзілі на пратэсты яшчэ ў 2020 годзе ў жніўні і верасні. Людзей судзяць дзясяткамі па 8-9.
Праваабаронца дадала, што за месяц на Берасцейшчыне да спісу палітвязняў было дадзена каля двух дзясяткаў асобаў. Роўна столькі ж выйшла на волю ў сувязі з адбытым тэрмінам пакарання.
Беларускае Радыё Рацыя