Плюс шэсць. На Берасцейшчыне чарговы раз вырасла колькасць палітвязняў.

Да спісу дададзеныя такія асобы як Сяргей Дземідзюк, Анатоль Закурка, Васіль Ніпарка, Аляксей Самайлюк, Ігар Сарокін і Іван Амрэйчык:
– Агульнае ў пералічаных палітвязняў – іх удзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года, а менавіта выхад на вуліцы абласнога цэнтра ў знак нязгоды з вынікамі выбараў 10 жніўня. Абвінавачанні прад’яўленыя ў межах артыкул 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Справы разглядаліся ў судзе Ленінскага раёна горада Берасця.
Сяргею Дземідзюку і Аляксею Самайлюку прысуджана два гады калоніі, адзін год і шэсць месяцаў атрымалі Васіль Ніпарка, Анатоль Закурка і Ігар Сарокін. Самы вялікі тэрмін атрымаў палітвязень Іван Амрэйчык — два гады і тры месяцы калоніі.
Таксама ўсе шэсць асобаў зараз знаходзяцца ў СІЗА№7 горада Берасця.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя






