Адбылося пашырэнне геаграфіі затрыманняў і завядзення крымінальных палітычна матываваных справаў. Да Берасця, Пінску і Баранавічаў дадаліся Бяроза, Кобрынь, – распавяла праваабаронца спадарыня Ганна:
– Тэндэнцыя па крымінальным пераследзе такая – пашыраецца геаграфія па артыкуле 342-м, так званае грубае парушэнне парадку. Гэтыя справы традыцыйна былі на Берасцейшчыне, асабліва тут адметная так званая «карагодная справа». Напрыканцы 2023 года з’явіліся паведамленні, што затрымліваюць людзей у Баранавічах за жнівеньскія пратэсты. Затым дадаліся Бяроза і Кобрынь.
Праваабронца дадала, што на дадзены момант папаўненне спісу экстрымісціх матэрыялаў крыху запаволілася. Таксама не такім частым стала ўнясенне ў так званы тэрарыстычны спіс.
Беларускае Радыё Рацыя