BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Берасцейшчыне ўжо 750 эктрэмісцкіх матэрыялаў

Каля 750 – столькі суддзі Берасцейскай вобласці ўжо прызналі эктрэмісцкіх матэрыялаў, пачынаючы ад 2020 года.

Гэта як незалежныя медыя, так і суполкі ці старонкі ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах.

Лічба расце проста неверагоднымі тэмпамі, – распавяла праваабаронца праваабарончага цэнтра “Вясна” спадарыня Ганна:

– Вельмі шмат чаго дадаецца ў гэты спіс. У прынцыпе ў 2024 годзе амаль ў два разы павялічылася іх колькасць. У асноўным гэта робіцца рукамі пракуратур, якія падаюцца гэтыя матэрыялы ў суд і выглядае, што 100 адсотак гэтага задавальняецца.

З апошняга – нібы экстрымісцкімі прызнаны профіль у інстаграм Беларускага Даследчыцкага Цэнтру “belarus_files”, украінскія каналы ў тэлеграм “Спільнота Езотериків” і “spetsnazer”.

Беларускае Радыё Рацыя