У Пінскім раёне мясцовы жыхар незаконна ссек шэсць навагодніх дрэў, а ў Кобрынскім раёне тры. У абодвух выпадках грамадзяне заявілі, што зрабілі гэта для асабістых патрэб. Зараз імі займаецца інспекцыя аховы навакольнага асяроддзя, акрамя штрафу налічваецца кампенсацыя нанесенай шкоды.
«Адназначна танней набыць на кірмашы», – гаворыць ляснік:
— Легальна елку можна купіць у нашых лесарубаў. І гэтую елку можна выкарыстоўваць на навагоднія святы. Самастойна елку здабыць забаронена. Таму за такое дзеянне, за высечку дрэва, прадугледжана і адміністрацыйная адказнасць. Але вельмі шмат розных спосабаў для таго, каб выявіць парушальнікаў. Таму елкі трэба набываць менавіта ў навагодніх кірмашах. Гэтыя навагоднія кірмашы арганізуюцца ў асноўных паселеных пунктах, іх арганізуюць прадпрымальнікі. Акрамя гэтага, нашы лясгасы таксама пастаўляюць ялінкі.
Штраф за самавольна ссечаную ялінку можа быць большы за тысячу рублёў, усё залежыць ад якасці дрэва, месца яго вырастання – запаведнік, заказнік, звычайны лясны фонд.
Беларускае Радыё Рацыя