Адзёр вяртаецца, засцерагаюць медыкі. На Берасцейшчыне, ужо пасля Новага года, зарэгістраваныя новыя выпадкі захворвання, паведамляе абласная санітарна-эпідэміялагічная служба без удакладнення лічбаў. Вядома пра выпадкі ў Жабінкоўскім раёне.
Інфекцыя вельмі агрэсіўная і неабяспечная, асабліва для дзяцей, – адзначае адмысловец па санітарна-эпідэміялагічных пытаннях:
-Адзёр з’яўляецца вострым інфекцыйным захворваннем, якое характарызуецца падвышэннем тэмпературы, з’яўленнем сыпу. Цікава тое, што спецыфічнага лячэння няма, а ўскладненняў вельмі шмат – і слепата, і энцэфаліт, і пнеўманія. Адзіная магчымасць засцерагчыся – гэта вакцынацыя.
Суразмоўца дадае, што сітуацыя з адзёрам ускладняецца яшчэ і ўздымам захворвання на грып, у краіне пачаў цыркуляваць так званы “ганконгскі” варыянт віруса.
Беларускае Радыё Рацыя