Да спісу былі дададзеныя тры жыхары вобласці: Юры Лагадзюк, Наталля Левая і Аляксандр Сырыца.

Палітвязень Юры Лагадзюк быў абвінавачаны ў артыкуле 361-4 Крымінальнага кодэкса або Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Да затрымання працаваў трэнерам па настольнаму тэнісу, займаўся справамі інвалідаў. Утрымліваецца ў СІЗА№7 горада Берасця.
Палітзняволеная Наталля Левая была затрыманая пры вяртанні з Польшчы ў Беларусь. Жыхарка Кобрына працавала ў якасці IT-спецылісткі. Асуджаная на 6 гадоў калоніі за ахвяраванні ў тым ліку Палку Каліноўскага.
І палітвязень Аляксандр Сырыца абвінавачаны ў артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса або Абраза прадстаўніка ўлады. Суд прайшоў у зачыненым рэжыме.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя.






