
Ілюстрацыйнае фота
Няшчаднымі хапунамі, пастаяннымі рэпрэсіямі за самыя малыя праявы прыхільнасці рэвалюцыі 2020 года ахоўнікі рэжыму ў пагонах дэманструюць толькі свой страх.
Гэты страх быў прадэманстраваны перад 9 жніўнем, калі зачасцілі з праверкамі да былых палітвязняў, кажа жыхарка Берасця Вольга Пашкевіч:
– Палітычных правяралі штодня. Якую колькасць выціснулі з краіны. Якая колькасць сядзіць да сённяшняга дня. Якая колькасць перабывае недзе ў міліцэйскіх пастарунках і чакае суда. Жорсткія затрыманні да гэтага часу. Як яны баяцца Берасця – не выказаць словамі!
У 2024 годзе за мінулыя летнія месяцы затрыманні адбыліся ў Баранавічах і Берасці. Людзей у асноўным рэпрэсавалі за ўдзел у акцыях 2020 года.
Беларускае Радыё Рацыя






