BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Берасцейшыне прайшло датэрміновае галасаванне

25% – да такой лічбы вырасла колькасць тых, хто нібы прагаласаваў на датэрміновым галасаванні на Берасцейшчыне. Лічба вырасла на 10% літаральна за суткі.

Згодна апошніх афіцыйных дадзеных, у берасцейскай вобласці прагаласавала 25% насельніцтва. У берасцейскай вобласці ў спісе выбарцаў знаходзіцца каля мільёна чалавек. То бок на ўчасткі павінны былі прыйсці 250 тысяч.

Найменшыя лічбы па рэспубліцы падае гарадзенская вобласць – 20%. Найбольшыя – гомельская, сцвярджаецца, што там прыйшла трэць выбарцаў (30%).

Адметна тое, што ў інфармацыйнай прасторы не трапляецца ніякай інфармацыі пра верагодныя парушэнні на выбарчых участках ці пры галасаванні на даму. Што можа быць звязана з адсутнасцю незалежных назіральнікаў і незалежных медыя.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя