BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тысяч ратавальнікаў

Падчас навагодніх і калядных святаў органы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях будуць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме, заявіў прадстаўнік МНС Ігар Гулякевіч. Паводле яго слоў, на дзяжурстве будзе знаходзіцца больш за 3,5 тысячы ратавальнікаў, а таксама 1300 адзінак пажарнай і аварыйна-выратавальнай тэхнікі.

Паводле даных МНС, ад пачатку года ў Беларусі зарэгістравана 6.133 пажары — на 8,6% больш, чым за аналагічны леташні перыяд. Загінулі 546 чалавек, яшчэ больш за паўтысячы – пацярпелі. 

Беларускае Радыё Рацыя