BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На блогера, які здымаў пратэрмінаваныя прадукты, пачалі “крыміналку”

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы на відэаблогера, які здымаў нядобрасумленную працу прадаўцоў у менскіх крамах. Мужчыну вінавацяць у незаконным зборы і распаўсюдзе персанальных даных.

Паведамляецца, што 32-гадовы мянчук актыўна развіваў сваю дзейнасць у Telegram і TikTok напрыканцы кастрычніка 2023-га. Ён наведваў харчовыя крамы, дзе здымаў пратэрмінаваны тавар, парушаную цэласнасць упакоўкі прадукту або недастаткова чыстую гандлёвую зону. Мужчыну знайшлі, канфіскавалі ў яго мабільнік. На яго пачалі крымінальную справу.

Беларускае Радыё Рацыя