На тэрыторыі Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне (Гомельская вобласць) і на прадпрыемстве Беларускага таварыства глухіх “Меціз” адбыліся пажары.
Усяго 2 жніўня адбылося 17 надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару. Знішчана адна, пашкоджана 14 будынкаў і дзве адзінкі тэхнікі.
У вёсцы Дубавы Лог Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў жылым доме на пажары загінула жанчына.
Крыніца: t.me/pozirkonline