BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На БТ анансавалі фільм пра актывіста, дастаўленага ў Беларусь

Прапагандысты фільм пра актывіста, “дастаўленага” ў Беларусь пры ўдзеле КДБ. Дзяржаўны тэлеканал АНТ анансаваў фільм пра «дастаўку» ў Беларусь Паўла Бялюціна — былога палітвязня і экс-кандыдата ў Каардынацыйную раду.

У канцы красавіка стала вядома, што знік былы сябра партыі «Народная грамада» і экс-кандыдат у Каардынацыйную раду трэцяга склікання Павел Бялюцін. Раней Павал жыў у Вільні, але за некалькі месяцаў да гэтага Літва аб’явіла яго пагрозай нацыянальнай бяспецы. Пасля гэтага ён з’ехаў «у Еўропу шукаць працу», нейкі час знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы.

5 траўня па БТ паведамілі, што Павел Бялюцін быў «дастаўлены ў Беларусь», з якой краіны — не паведамлялася. У Беларусі Павел Бялюцін у 2022 годзе атрымаў “хатнюю хімію” за абразу прадстаўніка ўлады. З базы даносаў КДБ, якую злілі ў сетку «Кіберпартызаны», высветлілася, што ў 2017 годзе чалавек з такімі ж імем і прозвішчам напісаў данос на Мікалая Аўтуховіча. Яго сяброўства ў партыі “Народная грамада” было прыпынена, таксама яго выключылі са спісу кандыдатаў у Каардынацыйную раду.

Беларускае Радыё Рацыя