На будаўнічай пляцоўцы ў цэнтры Гародні па вуліцы Малой Траецкай знайшлі старадаўнія пахаванні. Магчыма, размова ідзе пра XVI або XVII стагоддзі.

Верагодна, тут былі старажытныя могілкі. Цяпер на гэтым аб’екце ўзводзяць гандлёва-адміністрацыйны будынак.

Усяго на будаўнічай пляцоўцы знайшлі парэшткі прыблізна 20 чалавек. Будоўлю часова прыпынілі. Адмыслоўцы працягваюць вывучэнне тэрыторыі.
Фота: sb.by






