
Суд Пінскага раёна і горада Пінска вынес прысуд Сяргею Кулешу. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах 9 жніўня 2020 году. Справу разглядала суддзя Яўгенія Мельнік, дзяржабвінаваўца — пракурор Аляксандр Плескацэвіч.
Падрабязнасці прысуду сталі вядомыя з каментара пракурора мясцоваму тэлеканалу. У роліку не паведамляецца, з якой даты Кулеш змешчаны пад варту, але згадваецца, што сілавікі знайшлі мужчыну па відэа толькі сёлета.
Нагадаем, што пасля выбараў у Пінску адбываліся жорсткія сутыкненні паміж сілавікамі і пратэстоўцамі: людзі заблакавалі будынак раённага выканаўчага камітэта і сталі патрабаваць сумленнага падліку галасоў. Удзельнікаў судзілі партыямі, у выніку адпраўляючы на некалькі гадоў у калёнію.
Крыніца: t.me/viasna_brest






