Інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Вялікая Раёўка на Капыльшчыне.
Як паведаміла прэс-служба пракуратуры Менскай вобласці, на вясковым свяце 54-гадовы п’яны мужчына дастаў са сметніцы шкляную бутэльку, разбіў яе і з гэтым прадметам накіраваўся на сцэну, дзе кіраўнік сельгаспрадпрыемства ўзнагароджваў найлепшых работнікаў.
На сцэне абвінавачаны паспрабаваў ударыць старшыні калгаса ў грудзі. Той, аднак, рукой змог адвесці ўдар, а прысутныя вяскоўцы затрымалі нападніка. Да суду ён застанецца пад вартай.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з адкрытых крыніц