З крыніцаў «Белсату» стала вядома, што адміністрацыя калоніі № 2 у Бабруйску ініцыявала супраць палітзняволенага Эдуарда Бабарыкі новую крымінальную справу.
Гэтым разам Эдуарда Бабарыку абвінавацілі ў парушэнні артыкула 411 Крымінальнага кодэкса Беларусі — у «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». У раскладзе судоў новай справы палітвязня пакуль няма.
Экс-старшыню «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыку і яго сына Эдуарда Бабарыку, кіраўніка перадвыбарнага штабу Віктара, затрымалі 18 чэрвеня 2020 года,
Менскі абласны суд вынес прысуд у справе Эдуарда Бабарыкі — 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Следства і суд занялі для Эдуарда Бабарыкі амаль 3,5 года. У канцы лістапада ў Вярхоўным судзе разгледзелі апеляцыю на прысуд Эдуарду Бабарыку. Прысуд палітвязню пакінулі без зменаў.