«Білі толькі пры затрыманні, у СІЗА і на этапе. На этапе біў канваір за тое, што я не збег у Польшчу. У калоніі не білі, але катавалі па-іншаму,» – гаворыць былы палітзняволены 47-гадовы Аляксандр Біруля з Гомеля, асуджаны да 6 гадоў зняволення разам з жонкай і вызвалены з калоніі «Воўчыя норы» датэрмінова ў апошнюю хвалю.

– У ШІЗА спатканняў пазбаўлялі. І пасылак пазбаўлялі. За ўсялякую дробязь. Не зашпіліўся, не павітаўся з гэтымі ментамі. Калі б яны захацелі гэтую паперу на цябе напісаць, каб цябе пакараць, яны за што хочаш напішуць.
За амаль 5 гадоў зняволення ў Аляксандра памерлі бацькі і брат, на пахаванне не адпусцілі ні разу.
Зараз валанцёры дапамагаюць Аляксандру Бірулю, як і іншым вызваленым, пачаць жыццё за мяжой.
Беларускае Радыё Рацыя






