BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На фоне масавых затрыманняў Лукашэнка памілаваў 31 палітвязня

Лукашэнка памілаваў яшчэ 31 чалавека, асуджанага паводле так званых «экстрэмісцкіх» артыкулаў.

Паводле прапагандысцкі рэсурс «БелТА»:

Памілаваныя дзве жанчыны і 29 мужчын. 17 маюць хранічныя захворванні, трое з’яўляюцца інвалідамі, дзеці ёсць у 27-мі асуджаных, з іх сямёра — шматдзетныя. Яны выйдуць на волю, але пры гэтым судзімасць з іх не знімуць. Міністэрства ўнутраных спраў будзе наглядаць за іх паводзінамі на волі.

Тым часам стала вядома пра масавыя затрыманні ў Слоніме і Смаргоні на Гарадзеншчыне, а таксама ў Гомелі і Глыбокім, што на Віцебшчыне.

Беларускае Радыё Рацыя