BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Гарадзеншчыне ў выніку аўтааварыі разбураны гістарычны помнік

У вёсцы Расла Смаргонскага раёна, што на Гарадзеншчыне, адбылася аварыя, у выніку якой была разбураная гістарычная каталіцкая капліца, паведамляе выданне «Светлы Шлях».

Фота: shliah.by
Фота: shliah.by

Кіроўца Audi, які ехаў з Раслы абраў занадта высокую хуткасць. Машыну занесла, і яна наехала на прыдарожную капліцу — аб’ект, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўваходзіць у пералік помнікаў архітэктуры «Каталіцкія капліцы XIX — першай паловы XX стагоддзя».

На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі ДАІ і спецыялісты аддзела культуры. Апошнія зафіксавалі разбурэнні і склалі акт аб пашкоджанні аб’екта культурнай спадчыны. У якім стане сам кіроўца, не паведамляецца.

Беларускае Радыё Рацыя