BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На гэтым тыдні мінімум 33 чалавекі будуць судзіць па “народным” артыкуле

На гэтым тыдні па ўсёй Беларусі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) будуць судзіць як мінімум 33 чалавекі. Усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Паралельна працягваюцца затрыманні.

Лідарамі па пераследу застаюцца Менск і Берасцейшчына. Так, 4 верасня ў судзе Берасцейскага раёна будуць судзіць адразу 11 чалавек, на наступны дзень у судзе Бярозаўскага раёна пачнецца працэс над чатырма мясцовымі жыхарамі.

Паводле інфармацыі “Вясны”, агулам з 2020 года паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса асудзілі мінімум 2 579 чалавек.