23 кастрычніка анансавалі дату сёмых прэзідэнцкіх выбараў, а тым часам па ўсёй Беларусі актыўна праходзяць суды за ўдзел у акцыях пратэсту і іншую палітычную актыўнасць грамадзян на знак нязгоды з фальсіфікаванымі вынікамі выбараў у 2020 годзе.
Апроч гэтага, беларусаў і беларусак працягваюць судзіць за каментары ў сацсетках, кваліфікуючы іх як “распальванне іншай сацыяльнай варожасці”, “паклёп ці абраза” Лукашэнкі, “абраза прадстаўніка ўлады”.
Так, па ўсёй Беларусі на гэтым тыдні мінімум 66 чалавек судзілі паводле крымінальных палітычных справаў. З 54 працэсаў мінімум 11 праходзілі ў закрытым рэжыме.
Крыніца “Вясна”