У Ельску (Гомельская вобласць) міліцыя штотыдзень выклікае беспрацоўных на «прафілактычныя выхаваўчыя мерапрыемствы», піша «Флагшток» са спасылкай на газету мясцовага райвыканкама. Мэта – «уцягнуць грамадзян у працоўную дзейнасць».

Апошняе мерапрыемства прайшло ў раённым цэнтры 17 ліпеня. На яго сабралі грамадзян, якія стаяць на розных відах уліку, а таксама працаздольных, якія не стаяць на ўліку, але не маюць афіцыйнай працы. Пасля размовы ў Ельскім РАУСе, беспрацоўныя «былі прыцягнутыя да грамадска карыснай працы». Як адзначаецца ў публікацыі, «гэта – незаконна. Толькі паводле пастановы суда можна прыцягваць грамадзян да грамадскіх прац за здзяйсненне пэўных правапарушэнняў».
У Беларусі ні ў крымінальным, ні ў адміністратыўным кодэксах не прапісанае пакаранне за беспрацоўе.





