Жыхары Гомельскай вобласці, уключаныя ў спісы «незанятых у эканоміцы», сталі атрымліваць лісты з міліцыі.

У адным з «апавяшчэнняў аб яўцы», перададзеным выданню «Флагшток», пазначана, што атрымальніку неабходна з’явіцца ў мясцовы РАУС «для вырашэння пытання працаўладкавання».
Таксама ў паведамленні гаворыцца пра неабходнасць прыйсці ў рэгіянальнае ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, а для пацвярджэння занятасці або цяжкай жыццёвай сітуацыі прынесці патрэбныя дакументы ў раённую камісію па садзейнічанні занятасці. У некаторых выпадках такія паведамленні-позвы прыходзілі грамадзянам, якія ўжо 5 і больш гадоў не жывуць у Беларусі і працуюць за мяжой.
Беларускае Радыё Рацыя






