
Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да гаспадыні крамы «Адметнасць» і журналісткі, жонкі палітвязня Паўла Мажэйкі — іх таксама збіраюцца судзіць завочна.
51-гадовай Вользе Верамеенцы і 46-гадовай Ірыне Чарняўцы, як і многім іншым гарадзенскім грамадскім актывістам і журналістам, якія апынуліся за мяжой, інкрымінаваны арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Іх запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне СК па Гарадзенскай вобласці.






