BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На канферэнцыі “Новая Беларусь” будзе 22 спікеркі і 30 спікераў

Госця Рацыі – кіраўніца каманды па гендэрнай роўнасці Аб’яднанага пераходнага кабінету Юлія Міцкевіч.

Юлія Міцкевіч.

РР: Паразмаўляем пра канферэнцыю «Новая Беларусь». Яна адбудзецца на гэтых выходных у Варшаве. Якія б праблемы для цябе зараз важныя і актуальныя, каб ты хацела на гэтай канферэнцыі прагучалі?

Юлія Міцкевіч: Не толькі я б хацела, каб яны прагучалі, а яны будуць гучаць. Па-першае, што б я хацела адзначыць, што ў гэтым годзе, дзякуючы таму, што ў аргкамітэце канферэнцыі было шмат жанчынаў, якія прасоўвалі ўсе тыя не толькі тэмы, але і інструменты, пра якія я асабіста ці нашая група, у якой я адна з суарганізатарак, казалі яшчэ з пачатку 2020 года.

Я маю на ўвазе тэмы, які паўсталі з пачатку пратэстаў і потым пасля з’яўлення Каардынацыйнай рады і дэмакртатычных сілаў, пра тое, што жаночы голас павінен быць чутны і жанчыны ў палітыцы прыносяць тое, што не гучала раней, а таксама сваю экспертызу. І вось у гэтым годзе, у адрозненні ад усіх папярэдніх, калі была першая канферэнцыя «Новай Беларусі», у нас ужо падаецца яшчэ не гендарны баланс у спікерах і спікерках, але ўжо добры паказчык, дзякуючы жанчынам у аргкамітэце. І гэта будзе, наколькі мне вядома, 22 спікеркі 30 спікераў.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Юліі МІцкевіч.