BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На летнія вакацыі дзецям палітвязняў сабралі больш за 20 тысяч еўра

У рамках арганізаванага фондам салідарнасці BySol дабрачыннага збору для дзяцей беларускіх палітвязняў сабралі больш за 20 тысяч еўра.

Грошы накіруюць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку дзецям цяперашніх палітвязняў і былых палітвязняў. На кожнае дзіця да 16 гадоў выплацяць дапамогу ў памеры 100 еўра. Збор працягваецца, заяўленая сума – 23 400 еўра.