На лідара беларускіх “Зялёных” завялі крымінальную справу. Былога старшыню зліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя» Змітра Кучука абвінавачваюць паводле гтзв. «народнага» крымінальнага артыкулу «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».
Затрымалі яго каля расейскай амбасады ў Менску, калі палітык прыйшоў ускласці кветкі з нагоды смерці Аляксея Навальнага. Праз 30 сутак ён не выйшаў на волю.
Зміцер Кучук спрабаваў балатавацца ў дэпутаты на апошніх “выбарах” — яму чакана адмовілі ў рэгістрацыі.