BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На лінейках да пачатку навучальнага году ва ўсіх менскіх школах будуць дзяжурыць сілавікі

У сувязі з пачаткам новага навучальнага году менская міліцыя вырашыла «ўзмацніць захады бяспекі». На святочных лінейках 2 верасня ў школах і гімназіях Менску будуць прысутнічаць супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, паведаміла прэс-служба УУС Менскага гарвыканкаму.

Захады анансавалі «ў мэтах папярэджання супрацьпраўных праяў», сярод іншага заяўлена пра патрэбу дарожнай бяспекі паблізу навучальных устаноў, якую забяспечаць экіпажы ДАІ. Пад «асаблівы кантроль» таксама возьмуць прылеглую да навучальных устаноў тэрыторыю, месцы масавага адпачынку грамадзян, паркі і скверы. У Менску налічваецца 241 установа сярэдняй адукацыі ).