BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На людзей, якія “адкупіліся” за данаты, заводзяць крымінальныя справы за дзяржзраду

На людзей, якія рабілі пераводы дабрачынным фондам, заводзяць крымінальныя справы па артыкуле аб здрадзе дзяржаве. Ініцыятыва By_Help заяўляе, што ёй вядома некалькі такіх выпадкаў.

«Мы атрымліваем далейшыя паведамленні, што тым, хто данаціў Байполу або рэгулярна і шмат іншым фондам дапамогі, цяпер пагражае не выплата адкупных у сторазовым памеры, а адразу справа аб здрадзе рэжыму – гэта да 15 гадоў у турме. Сёння стала вядома ўжо пра такі выпадак, калі данатэру шыюць менавіта гэты артыкул. Пры гэтым спачатку з вас паспрабуюць “зрубіць” грошай, а потым усё роўна пасадзяць», – заяўляе By_Help.

Практыку выплаты “кампенсацыі” за донаты сілавікі ўжываюць каля года. Людзей, якія рабілі донаты «экстрэмісцкім» арганізацыям, прымушаюць пераводзіць грошы ў кратным памеры ва ўказаны сілавікамі фонд, абяцаючы ў абмен не ўзбуджаць крымінальную справу.