BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Магілёўшчыне ў 2024 годзе распачалі 16 крымінальных спраў за гвалт у дачыненні міліцыянераў

Усе іх фігуранты знаходзяцца за кратамі, паведамляе прэс-служба магілёўскай міліцыі. Гэта даволі шмат. Напрыклад, у 2023-м на Гродзеншчыне за няпоўны год было 29 такіх крымінальных спраў, а на Гомельшчыне — 20.

This image has an empty alt attribute; its file name is image-4.png

У магілёўскай міліцыі абураюцца, што дагэтуль ёсць грамадзяне, якія “дазваляюць сабе не падпарадкоўвацца іх законным патрабаванням, аказваюць актыўны супраціў, публічна абражаюць праваахоўнікаў, а некаторыя нават заяўляюць ілжывую інфармацыю аб нібыта здзяйсненні міліцыянерам злачынства”. Сцвярджаецца, што ў большасці выпадкаў яны рашаюцца на супраціў у стане алкагольнага ап’янення.

У сакавіку ў вёсцы Нікіцінічы пад Магілёвам нецвярозы 27-гадовы мужчына напаў на ўчастковага інспектара міліцыі, якая на вуліцы праводзіла “прафілактычную тлумачальную працу”. Ён яе абражаў, пагражаў гвалтам і нават схапіў за форму і зрабіў “фізічнае ўздзеянне”. Пазней яго затрымала міліцыя, распачатая крымінальная справа