Рэпрэсіі ў Беларусі. На жыхарку Менска Ганну Аўчыннікаву завялі крымінальную справу аб садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці». Падставай стала пара пасылак, якія яна адправіла зняволеным Змітру Дашкевічу і Святаславу Удоду.
Мянчанка расказала сваю гісторыю праваабарончаму цэнтру «Вясна» пасля таго, як ёй удалося з’ехаць з Беларусі. Перад тым яна была затрыманая, правяла тры дні пад вартай, дома быў зладжаны ператрус, сілавікі забралі і не аддавалі Аўчыннікавай пашпарт. Тым не менш, цяпер яна ў бяспецы разам з сям’ёй і спрабуе легалізавацца ў адной з еўрапейскіх краінаў.
Беларускае Радыё Рацыя