
Старшыня суда суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Віктар Баліка 7 сакавіка за распаўсюд “экстрэмізму” у сацыяльных сетках аштрафаваў на 1200 рублёў кіроўцу-дальнабойшчыка Сяргея Нікіціна. Адміністрацыйная справа была разгледжана без удзелу мужчыны.
У судзе высветлілася, што Сяргей, знаходзячыся на тэрыторыі Міжнароднага аўтамабільнага пункту пропуску “Грыгораўшчына” у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» размясціў інфармацыйную прадукцыю з сайта “Хартыя-97”, які раней быў унесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Крыніца: t.me/viasna96