У Гарадзенскім раёне, непадалёк ад літоўскай мяжы, затрымалі двух чалавек, якіх падазраюць у парушэнні заканадаўства аб дзяржаўнай мяжы, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт.

Падчас агляду тэрыторыі памежнікі выявілі два аўтамабілі з прычэпам, у якіх знаходзіліся 22 балоны з газам, тры метеазонды і тры GPS-трэкеры. У цяперашні час вядзецца разбіральніцтва. У ДПК нагадалі, што выкарыстанне паветранай прасторы без дазволу забаронена, а незаконнае ўтрыманне і выкарыстанне лятальных апаратаў у памежнай зоне цягне адміністрацыйную адказнасць.