BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На мяжы з Літвой затрымалі двух палітуцекачоў

На беларуска-літоўскай мяжы затрымалі двух беларусаў. Як паведамляюць дзяржаўныя СМІ, гэта адбылося 21 траўня. Гаворыцца, што адзін з іх быў абвешчаны ў міжнародны вышук і спрабаваў нелегальна трапіць у Літву, каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, а другі быў кіроўцам.

Затрыманы Аляксандр Судніковіч у відэа, запісаным сілавікамі, кажа, што ён у 2021 годзе пакідаў каментары з ухваленнем дзеянняў Андрэя Зельцэра, які адстрэльваўся ад кадэбістаў. Другі затрыманы (ён кажа, што яго завуць Андрэй Пупкевіч) гаворыць на відэа, што ў 2020-м прыцягваўся да адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту.