BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На моўнага актывіста Ігара Случака заведзеная крымінальная справа

У дачыненні да папулярызатара беларускай мовы Ігара Случака распачатая крымінальная справа. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Instagram.

Яго абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. З публікацыі Случака вынікае, што справа была заведзеная яшчэ 22 траўня 2024 года, а 24 снежня матэрыялы былі перададзеныя ў Рагачоўскі раённы аддзел Следчага камітэта. Гэта ў Гомельскай вобласці.

5 кастрычніка 2023 года стала вядома, што сям’я абаронцаў беларускай мовы Ігара Случака і Галіны Нагорнай вывезеная з Беларусі пры дапамозе Фонду салідарнасці BySol.

Нагорная ў лістападзе 2023 года была ўзнагароджана медалём ордэна «Пагоня» Рады БНР за заслугі ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Беларусі.