Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшу і Змітра Халяўкіна перавялі ў следчы ізалятар у Менск, даведаўся Mayday team.
Перавод у СІЗА азначае, што на музыкаў пачалі крымінальныя справы. Якія менавіта “злачынствы” ставяць у віну ўдзельнікам гурта, на гэты момант невядома.
Пра затрыманне траіх удзельнікаў гурта Nizkiz стала вядома шостага студзеня. У Магілёве ў той дзень былі затрыманыя вакаліст і аўтар песень Аляксандр Ільін, бас-гітарыст Сяргей Кульша і бубнач Зміцер Халяўкін. Пазней усіх траіх абвінавацілі ў распаўсюдзе “экстрэмісцкай інфармацыі” і прысудзілі да адміністрацыйных арыштаў.