BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На наступным тыдні пачнуць судзіць палітзняволеную Наталлю Салук

24-гадовую дзяўчыну затрымалі сёлета ў красавіку.

Яе абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушае грамадскі парадак). Паводле сілавікоў, яна нібыта “перашкаджала праезду машыне ДАІ” ў 2020 годзе.

Вядома, што дзяўчына скончыла БНТУ. Суд над Наталляй пачнецца 16 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Менска. Справу будзе разглядаць суддзя Юлія Шчоткіна.

Месца ўтрымання дзяўчыны: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Менскі раён, Менская вобласць.

Крыніца: “Вясна”