3 лютага ў судзе Цэнтральнага раёну Менска пачнецца судовы працэс у дачыненні да Мікалая, Алены і Мікіты Ляпешкаў. Ім інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Акавітая.

Ініцыятыва BELPOL пацвердзіла праваабаронцам, што на лаве падсудных будзе цэлая сям’я: 47-гадовы бацька Мікалай, 46-гадовая маці Алена і іх 24-гадовы сын Мікіта.
вясна






