BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На паліцэйскага завялі крыміналку за абразу Рамана Кісляка

У Тбілісі на паліцэйскага завялі крымінальную справу за абразу беларускага праваабаронцы Рамана Кісляка.

беларускі праваабаронца Раман Кісляк у Батумі

Як паведаміў сам Кісляк, 28 ліпеня ў Офісе пракурора Тбілісі яго праінфармавалі пра тое, што супраць супрацоўніка паліцыі заведзеная справа за абразу, учыненую падчас выканання праваабаронцам сваіх прафесійных абавязкаў:

-Мяне выклікалі ў пракуратуру горада Тбілісі і дапыталі ў рамках крымінальнай справы, якая пачата ў адносінах да звычайнага паліцэйскага. 22 траўня адбыўся судовы працэс над Джапарыдзэ і яшчэ некалькімі палітзняволенымі. І тады былі масавыя пікеты, мітынгі і было больш за сотню паліцэйскіх.

Па словах Рамана Кісляка, інцыдэнт адбыўся яшчэ 22 траўня. Тады паліцыянт выгукнуў абразу ў бок праваабаронцы. Пракуратура Грузіі абяцала паведаміць праваабаронцу, што будзе далей з гэтым «ахоўнікам правапарадку».

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя