На памежнай заставе пад Берасцем загінуў жаўнер
Раніцай 18 лістапада на тэрыторыі памежнай заставы «Церабунь» у Берасцейскім раёне знойдзена цела вайскоўца, 2002 года нараджэння, паведамляе Берасцейская памежная група.
Радавы быў прызваны ў красавіку і праходзіў службу ў Берасцейскай памежнай групе. У прэс-рэлізе паведамляецца, што магчымы суіцыд.
На месцы працуе следча-аператыўная група. Прычыны здарэння высвятляюцца.
Крыніца: “Наша Ніва”