Беларускія ўлады распачалі крымінальную справу супраць пісьменніка Сашы Філіпенкі па артыкуле «распальванне варожасці».

Як пісьменнік распавёў у інтэрв’ю «Радыё Свабода», справа датычыцца яго літаратурнай дзейнасці, якая, на думку следчых, нібыта падбухторвала да масавых пратэстаў.
Паводле Філіпенкі, калі адбудзецца суд, невядома – справа проста «чакае свайго часу».
У лютым 2024 года сілавікі прыйшлі з вобшукам да яго бацькі ў Менску. Сам пісьменнік пакінуў Беларусь яшчэ ў 2020 годзе і цяпер жыве ў Швейцарыі.






