На платформе change.org стварылі петыцыю да Google, каб дадаць беларускі галасавы ўвод у наступнае абнаўленне Gboard. Яе запусціў рамеснік з Беластока Уладзімір, які лічыць, што голас беларусаў мае права быць пачутым у лічбавым свеце.

Пад петыцыяй падпісалася ўжо каля 600 чалавек, але каб яна была заўважная, патрэбная большая колькасць. Таму стваральнік петыцыі заклікае беларусаў актыўна падпісвацца:
– Хочацца, каб галасавое было, каб я мог, напрыклад, зайсці ў нататнік у смарфоне, ці калі ў Фэйсбуку пост раблю, бывае, што не заўсёды можаш хутка адказаць людзям, бо чымсьці рукі занятыя. І я даведаўся, што гэта сур’ёзная праблема не толькі для мяне, а перадусім для людзей, якія маюць нейкія праблемы са здароўем. Калі бабуля ці дзядуля маюць праблему са зрокам, то ім набіраць складана, і гэта спрасціла б камунікацыю. Нашыя суседзі маюць такую мажліваць, а беларусы – гэта не маленькая нацыя.
Падтрымаць беларускі галасавы ўвод у Google у наступнае абнаўленне Gboard можна на платформе change.org па спасылцы: change.org.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






