BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На працоўным месцы нечакана памёр начальнік міліцыі ў Оршы

Начальнік упраўлення ўнутраных спраў Аршанскага райвыканкама Сяргей Барвянкоў памёр 4 лютага. Як паведамляе orsha.eu, ён прыйшоў на працу і ўжо там у яго прыхапіла сэрца.

Інфармацыю пра смерць міліцэйскага начальніка пацвердзілі «Люстэрку» ў РАУСе. Але прычыну смерці не назвалі.

Сяргей Барвянкоў усё жыццё прапрацаваў у міліцыі. Пачынаў з участковага, потым некаторы час узначальваў Талачынскую міліцыю. А некалькі гадоў таму перайшоў у Оршу. Менавіта пад яго кіраўніцтвам у Оршы адбываліся палітычныя рэпрэсіі ў 2020-м і наступных гадах. Быў дэпутатам райсавета.